Уезд у цэнтр Мінска плануюць зрабіць платным, а пазней пешаходным

Для таго каб разгрузіць транспартныя патокі ў цэнтры сталіцы і адначасова вырашыць праблему парковак, уезд у цэнтр горада плануецца зрабіць платным.

Пра гэта паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства “Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі” Пётр Пруднікаў. Паводле яго слоў, ужо распрацаваная і ўхваленая канцэпцыя размеркавання горада па зонах.

Мяркуецца, што паркоўкі ў кожнай зоне будуць выключна платнымі, каб у аўтамабілістаў не было альтэрнатывы. Рэалізацыя канцэпцыі пачнецца з цэнтральнай часткі Мінска ўжо ў наступным годзе.

Праект прадугледжвае арганізацыю аднабаковага руху, для таго, каб другі бок выкарыстоўваць пад паркоўкі. Для таго каб максімальна разгрузіць цэнтр, уезд у яго прапаноўваецца зрабіць платным па прыкладзе некаторых еўрапейскіх дзяржаў.

За межамі цэнтра з часам з'явяцца так званыя перахопліваючыя паркоўкі. У больш аддаленай перспектыве цэнтр Мінска стане цалкам пешаходным.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі