Вы тут

УЕФА дазволіў пакінуць на форме зборнай Украіны лозунг "Героям слава!"

"Героям слава!" / facebook.com/andriy.pavelko

УЕФА дазволіў пакінуць на форме зборнай Украіны лозунг "Героям слава!". Пра гэта паведаміў у Facebook прэзідэнт Украінскай асацыяцыі футбола Андрэй Павелка. Ён праводзіў у Італіі перамовы з УЕФА па новым дызайне формы ўкраінскіх футбалістаў, у якой яны выступяць на Еўра. Раней УЕФА, пасля звароту з Расіі, запатрабаваў прыбраць з формы футбольнай зборнай Украіны надпіс "Героям слава!" з-за яго палітычнага сэнсу.

Па словах прэзідэнта Украінскай асацыяцыі футбола, быў дасягнуты "пераможны кампраміс": лозунг "Героям слава!" будзе перанесены на карту Украіны. Але пасля Еўра УЕФА вернецца да вывучэння нечакана ўзніклага праблемнага пытання.

facebook.com/andriy.pavelko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.