УЕФА аштрафаваў "Зеніт" за паводзіны заўзятараў у Мінску на 20 тысяч еўра

УЕФА аштрафаваў "Зеніт" за паводзіны заўзятараў у Мінску на 20 тысяч еўра

УЕФА аштрафаваў расійскі футбольны клуб "Зеніт" на 20 тысяч еўра за паводзіны заўзатараў у Мінску, перадае ТАСС

Першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы санкт-пецярбургскай каманды з мінскім "Дынама" прайшоў у Мінску 9 жніўня. Гаспадары перамаглі з лікам 4:0. 

Перад гульнёй фанаты "Зеніта" прайшлі па Мінску шэсцем да стадыёна "Дынама". Падчас шэсця яны палілі фаеры, абражалі міліцыю і клуб "Дынама". Пасля матча мінскія міліцыянты затрымалі 16 заўзятараў — 14 расіян і двух беларусаў. 11 чалавек былі абвінавачаныя ў дробным хуліганстве, 5 — у распіцці алкагольных напояў у грамадскім месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі