УЕФА адклаў матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

УЕФА прыпыніў з-за каранавіруса ўсе матчы ў турнірах, якія праходзяць пад яго эгідай, у тым ліку Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы (яны мусілі адбыцца на наступным тыдні). На які тэрмін, невядома. Усё будзе залежыць ад таго, калі каранавірусная інфекцыя пачне адступаць.

А пакуль прыпыняюцца нацыянальныя чэмпіянаты ў розных відах спорту. За акіянам спынены сезон НХЛ. У Фінляндыі адмянілі фінальны этап Кубка свету па біятлоне. Спынены футбольныя чэмпіянаты ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Нідэрландах, Германіі... У пятніцу Алімпійскі камітэт Грэцыі вырашыў адмяніць эстафету алімпійскага агня па тэрыторыі краіны з-за каранавіруса. Зусім магчыма, што перанясуць і футбольны матч зборных Беларусі і Грузіі. А вось чвэрцьфінальныя гульні Кубка Беларусі, прызначаныя на 14-15 сакавіка, федэрацыя футбола не адмяніла, на іх дапусцяць заўзятараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.