Удзень у пятніцу па захадзе Беларусі будзе да +11

Зіма

Зіма / pixabay.com

У пятніцу, 16 лютага, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень — з дажджом. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы слабы да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -6 па паўночным усходзе да +3 па захадзе. Удзень чакаеацца 0..+ 6, а па захадзе краіны будзе 7-11 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі