Удзельнікаў прарасійскага пікета ў Мінску аштрафавалі на 30 базавых

Удзельнікаў прарасійскага пікету, які прайшоў 4 лютага на плошчы Незалежнасці ў Мінску, аштрафавалі. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на прэс-сакратара сталічнай міліцыі Аляксандра Ластоўскага.

Іх пакаралі за парушэнне вызначанага парадку правядзення мітынгу. Кожны з удзельнікаў мусіць заплаціць штраф — па 30 базавых велічыняў (690 рублёў, або каля 350 долараў).

Удзельнікі акцыі заяўлялі, што беларусы і рускія адзін народ. Свае выступы яны знялі на відэа, што дапамагло міліцыі знайсці іх. У каментары Еўрарадыё адзін з удзельнікаў, Сяргей Ланавенка, паведаміў, што іх акцыя была не пікетам, а зваротам да аднадумцаў.