Удзельніка пікета ў Гомелі затрымалі за антырасійскі плакат

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі раздаваў мінакам друкаваную прадукцыю аб будучых выбарах у мясцовыя саветы, а сябры Гомельскай абласной арганізацыі АГП трымалі плакаты “Патрабуем справядлівых выбараў”, “23 сакавіка — чарговыя нявыбары”, “Вярніце выбары”.



Адзін з удзельнікаў пікету,Уладзімір Шыцікаў, трымаў плакаты “Пуцінская Расія, ты звар’яцела” і “Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара”. Неўзабаве да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі, якія назіралі за правядзеннем пікету. Міліцыянты папярэдзілі актывіста, што ён не мае права трымаць плакаты, якія не тычацца выбарчай тэматыкі. Аднак Шыцікаў адмовіўся прыбраць плакаты і працягнуў стаяць з імі да канца пікету, які доўжыўся каля гадзіны. Пасля яго завяршэння міліцыянты затрымалі актывіста і даставілі яго ў апорны пункт, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі