Ударныя дроны атакавалі аб'екты берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ

Адзін з ударных дронаў, які ўдзельнічаў у аперацыі / t.me/ukr_sof/

Адзін з ударных дронаў, які ўдзельнічаў у аперацыі / t.me/ukr_sof/

Сілы спецаперацый Украіны сумесна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны нанеслі ўдар па аб'ектах 126-й брыгады берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ. Для гэтага выкарысталі некалькі ўдарных беспілотнікаў. Удар быў нанесены па месцы дыслакацыі расійскага падраздзялення ў Перавальным у Крыме. Расійскія вайскоўцы панеслі страты забітымі і параненымі.

Адзначаецца, што "складанасць правядзення аперацыі заключалася ў пэўных асаблівасцях рэльефу мясцовасці". Але дроны ўдала пераадолелі маршрут і атакавалі аб'екты.

Украіна ўсё часцей наносіць удары па розных аб'ектах (найперш па складах і штабах) на тэрыторыі акупаванага Крыму. На відэа — праца байцоў украінскіх Сіл спецаперацый ў Рабоціне на Запарожскім фронце, пра вызвалення якога ў панядзелак паведамілі ў Мінабароны Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі