Уцякачка з Украіны пазнала свае рэчы на расійскім танку

Уцякачка з Украіны пазнала свае рэчы на расійскім танку

Уцякачка з Украіны Аліна Каранюк пазнала на здымку свае рэчы на расійскім танку. Фота было зроблена ў Папаснай 26 траўня. Як піша "Бі-Бі-Сі", жанчына з дзецьмі з красавіка жыве ў Вялікабрытаніі. Паліцэйская і былы дзіцячы псіхолаг выехала з Папаснай з пачаткам вайны, змагла ўзяць з сабой вельмі мала рэчаў. Гэты горад у Луганскай вобласці Украіны расійскія войскі кантралююць з 8 траўня. Муж, маці і бабуля застаюцца ва Украіне.

Каранюк кажа, што танк зняты недалёка ад яе дома. Яна пазнала свой новы бойлер, набыты яшчэ да вайны. На танку ляжалі таксама яе абрус, новыя пасцельныя прыналежнасці Disney для дзяцей і чырвоная коўдра. Пад імі магла быць бытавая тэхніка, якая заставалася ў доме. "Мы ведалі, што усё, што яны не знішчылі, яны скрадуць", — гаворыць украінка пра расійскіх вайскоўцаў.

Улады Расіі не прызнаюць, што яе салдаты і афіцэры займаюцца ва Украіне марадзёрствам, нягледзячы на факты, якія агучваюць СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі