Участковы падстрэліў вяскоўца, які пагражаў яму касой
![На міліцыянтаў пад Бабруйскам напаў мужчына з касой](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/kasa-1804.jpg.webp?itok=PLMi-DCz)
На міліцыянтаў пад Бабруйскам напаў мужчына з касой / pexels.com
У Бабруйскім раёне ўчастковы міліцыянт падстрэліў вяскоўца, паведамляе прэс-служба МУС.
Увечары 17 красавіка ў міліцыю паведамілі пра крадзеж грошай у вёсцы Малыя Бортнікі. Міліцыянты выехалі на месца здарэння.
"Насустрач ім з хаты выбег агрэсіўна настроены мужчына з касой. Выкрыкваючы пагрозы, ён пачаў рух у бок супрацоўнікаў. На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў", — распавядае прэс-служба МУС.
Паведамляецца, што ўчастковы інспектар зрабіў папераджальны стрэл у паветра, але нападніка гэта не спыніла. Пасля гэтага міліцыянт стрэліў яму ў нагу і параніў.
59-гадовага мясцовага жыхара затрымалі і даставілі ў лякарню для меддапамогі.
За гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.