У Зяленскага абмеркавалі барацьбу з беспілотнікамі і бяспеку партоў

Украінскі сцяг на фронце / t.me/V_Zelenskiy_official/
Украінскі сцяг на фронце / t.me/V_Zelenskiy_official/

18 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збіраў Стаўку, каб абмеркаваць сітуацыю на фронце і ў тыле. "Пытаннем нумар адзін" быў марскі экспарт збожжа (як вядома, Расія не працягнула збожжавае пагадненне) і бяспеку партоў. Гаворка ішла і пра лагістыку, і пра абарону ўзбярэжжа.

Мінабароны РФ у аўторак паведаміла, што ўначы, у адказ на атаку на Крымскі мост, быў нанесены "групавы ўдар адплаты высокадакладнай зброяй марскога базавання". Удары наносіліся па Мікалаеве і Адэсе. Відаць, вынікі гэтай атакі (у Маскве сцвярджаюць пра яе поспех) і абмеркавала Стаўка ў Кіеве.

Таксама ў Зяленскага гаворка ішла пра барацьбу з варожымі беспілотнікамі і пра "дынаміку паставак снарадаў".

На Лімана-Купянскім напрамку расійскія войскі атакуюць, ідуць цяжкія баі. Расія ўводзіць рэзервы. У той жа час на поўдні ўкраінскія войскі па-ранейшаму павольна прасоўваюцца. Там таксама расіяне ўводзяць у бой рэзервы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі