У ЗША затрымалі падазраванага ў стральбе ў гандлёвым цэнтры

У ЗША затрымалі падазраванага ў стральбе ў гандлёвым цэнтры

Амерыканская паліцыя затрымала маладога чалавека, які падазраецца ў стральбе ў гандлёвым цэнтры. Здарэнне адбылося 23 верасня ў цэнтры горада Берлінгтон, штат Вашынгтон.

Імя затрыманага – Аркан Чэцін, яму 20 гадоў. Ён пражываў у невялікім горадзе Оўк-Харбар ў тым жа штаце, паведамляе ВВС.

Ахвярамі страляніны ў гандлёвым цэнтры Cascade Mall сталі тры жанчыны, дзяўчынка, а таксама мужчына, які памёр пазней у бальніцы ад цяжкіх раненняў.

У ФБР заявілі, што не бачаць за нападам тэрарыстычнага следу. Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік дзейнічаў адзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі