У ЗША затрымалі брытанца, які спыніў вірус WannaCry

У ЗША затрымалі брытанца, які спыніў вірус WannaCry

У Лас-Вегасе (ЗША) агенты ФБР затрымалі брытанскага эксперта па кібербяспецы Майкла Хатчынса, перадае Бі-Бі-Сі. Хатчынс вядомы тым, што ў траўні яму ўдалося практычна ў адзіночку прыпыніць распаўсюд віруса-вымагальніка WannaCry.

Дваццацітрохгадовага брытанца, вядомага пад інтэрнет-нікам MalwareTech, вінавацяць у дачыненні да стварэння і распаўсюду іншага віруса — пад назвай Kronos. Гэты вірус краў банкаўскія звесткі з камп'ютараў.

Дзе зараз трымаюць Хатчынса, не вядома. 

Нагадаем, што сёлета ўвесну вірус-вымагальнік WannaCry заблакаваў дзясяткі тысяч камп'ютараў па ўсім свеце. Хатчынс заўважыў, што праграмнае забеспячэнне спрабуе звязацца з незвычайным вэб-адрасам — iuqerfsodp9ifjaposdfjhgosurijfaewrwergwea.com. Ён зарэгістраваў гэты адрас на сябе і атрымаў доступ да аналітычных звестак, якія паказалі маштабы сеткавага вымагальніцтва. Дарэчы, пасля рэгістрацыі вэб-адрасу распаўсюд віруса спыніўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі