У ЗША заклікаюць Байдэна не дапусціць выдзяленне Беларусі $1 млрд ад МВФ

У ЗША заклікаюць Байдэна не дапусціць выдзяленне Беларусі $1 млрд ад МВФ

У ЗША заклікаюць адміністрацыю прэзідэнта Джо Байдэна не дапусціць выдзяленне Беларусі $1 млрд ад МВФ. У газеце The Washington Post выйшаў рэдакцыйны артыкул, прысвечаны гэтаму пытанню. Ён мае назву "Байдэн не павінен дазволіць МВФ кінуць выратавальны круг беларускаму дыктатару".

Міжнародны валютны фонд бязвыплатна падтрымлівае некаторыя краіны-ўдзельніцы падчас крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса. Беларусі збіраюцца выдзяліць 1 млрд долараў. Беларускія дэмакратычныя сілы, кангрэсмены ЗША заклікаюць МВФ не выдаваць гэтыя грошы афіцыйнаму Мінску. Фонд аднак заяўляе, што кіруецца ў сваіх дзеяннях міжнароднай супольнасцю, якая "працягвае мець справу з цяперашнім урадам краіны".

У ЗША заклікаюць Байдэна не дапусціць выдзяленне Беларусі $1 млрд ад МВФ
washingtonpost.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі