У ЗША перапраўлялі фальшывыя долары ў... дзіцячых кнігах

Яны спрабавалі даслаць у Злучаныя Штаты больш за 70 тысяч фальшывых долараў у кнігах з вядомымі дзіцячымі казкамі ("Чырвоны каптурык", "Кот у ботах" ды іншыя). Аднак мытная служба ў Ліме зрабіла выбарачную праверку груза і знайшла ў кожнай з кніг па некалькі доларавых купюр. Экспертыза засведчыла, што гэта падробкі.



Высветлілася, што мытнікам падаўся падазроным сам факт адпраўкі ў ЗША такой вялікай партыі дзіцячых кніг, чаго раней не было. Дарэчы, у панядзелак паліцыя Перу канфіскавала ў дваіх сталічных прадпрымальнікаў амаль 2 млн фальшывых долараў і тэхніку, на якой друкаваліся 100-доларавыя купюры.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі