У ЗША падчас анамальна халоднага надвор'я загінулі амаль паўсотні чалавек (значная частка — у аўтамабільных аварыях). З 23 снежня ў гэтай краіне трымаюцца самыя моцныя маразы за апошнія дзесяцігоддзі. Да таго ж на ўсходзе Злучаных Штатаў прайшла снежная бура.
Найбольш пацярпеў раён Вялікіх азёр ля мяжы ЗША і Канады. Толькі за адны суткі ў штаце Мічыган выпала звыш метра снегу, у Нью-Ёрку — каля 86 сантыметраў.