У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзіўся сын Давід

У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзіўся сын Давід

У Змітра і Насты Дашкевічаў нарадзіўся сын Давід. "Сын! Чакаць больш ня меў жадання і папрасіўся на два тыдні раней за плануемае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!", — напісаў шчаслівы бацька ў Facebook.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч — былы кіраўнік "Маладога фронту", экс-палітвязень. Наста Дашкевіч (Палажанка) — былая лідарка маладафронтаўцаў. Яны распісаліся ў калоніі, дзе быў у зняволенні Зміцер, у канцы 2012 года. Шлюб Дашкевічы ўзялі ў жніўні 2013 года. У чэрвені 2014 года ў іх нарадзілася першае дзіця — дзяўчынка, якую назвалі Марай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі