У Жыткавіцкім раёне аднавілі рух па пантонным мосце праз Прыпяць

У Жыткавіцкім раёне аднавілі рух па пантонным мосце праз Прыпяць

У Жыткавіцкім раёне аднавілі рух па пантонным мосце праз Прыпяць, інфармуе БЕЛТА. Транспарт па ім рухаецца толькі ў светлы час сутак, на ноч яго разводзяць.

Неабходнасць у пантонным мосце ўзнікла пасля таго, як у пачатку снежня 2017 года ў амаль 900-метровым аўтамабільным мосце выявілі расколіну. Яго давялося закрыць. Узнікла праблема з перапраўкай людзей пра Прыпяць, транспарту давялося ездзіць у аб’езд. Ужо праз некалькі дзён вайскоўцы і ратавальнікі навялі пантонны мост. Аднак 14 студзеня з-за рэзкіх зменаў умоваў надвор’я сарвалася мацаванне моста. У выніку людзей зноў пачалі перавозіць на катэрах МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі