Вы тут

У жыхаркі Жабінкі ў дызелі скралі зубны пратэз

brest.mvd.gov.by

Жыхарка Жабінкі звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жанчына распавяла, што падчас паездкі на дызель-цягніку "Лунінец — Брэст" невядомы скраў забыты ёю кашалёк, у якім былі асабістыя дакументы, грошы, банкаўскія карткі і зубны пратэз.

Як высветлілі міліцыянты, крадзеж учыніла непрацуючая 58-гадовая жыхарка Драгічына. Яна прызналася, што пабачыла ў вагоне кашалёк, які ляжаў на адным з пасажырскіх месцаў. Жанчына забрала сабе грошы, а астатняе выкінула. Яна распавяла міліцыянтам, дзе выкінула кашалёк праз акно цягніка.

Праваахоўнікі ўважліва агледзелі больш за 2 км чыгуначных шляхоў па маршруце руху цягніка, але знайшлі выкінутыя рэчы і вярнулі ўладальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.