У Жодзіне грэкаў жыве болей, чым габрэяў

З’явіліся папярэднія вынікі перапісу насельніцтва ў Жодзіне: там жыве 61 724 чалавекі, прычым жанчынаў прыкладна на 2,5 тысячы болей, чым мужчынаў, паведамляе сайт “Электронны Барысаў”. Большасць насельніцтва аднесла сябе да тытульнай нацыі: згодна з перапісам, у Жодзіне 87,7% беларусаў. Рускіх — 8%, украінцаў — 1,2%. Вельмі адметная статыстыка па іншых нацыянальных меншасцях. Цыганоў у Жодзіне жыве 55 чалавек, татараў — 47 чалавек. Апроч таго, у гэтым маленькім горадзе жывуць 85 азербайджанцаў, 26 літоўцаў, 46 армянаў і 24 грэкі. Габрэяў найменей — усяго 16 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі