У Жлобіне 46 чалавек атруціліся малочнымі прадуктамі

З 26 па 30 лістапада ў інфекцыйнае аддзяленне Жлобінскай лякарні дастаўлена 46 мясцовых жыхароў, у тым ліку 26 дзяцей.

Як паведаміла загадчыца інфекцыйнага аддзялення Марына Міраеўская, пацыентам аддзялення пастаўлены дыягназ "гастраэнтэрыт неўдакладненай этыялогіі". Аднак пры паступленні хворыя расказвалі, што ўжывалі ў ежу малочныя прадукты.

Па словах Міраеўскай, цяжкіх выпадкаў не было, хворыя паступалі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. На гэты момант супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзяць праверку і высвятляюць крыніцу атручвання, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі