Вы тут

У Жабінцы шукаюць тых, хто раскідаў "вымазаныя фекаліямі партрэты Лукашэнкі"

Міліцыя шукае зламыснікаў / sb.by

У Жабінцы сілавікі шукаюць тых, хто раскідаў "вымазаныя фекаліямі партрэты Лукашэнкі". Пра гэта nn.by расказала Наталля Дырман, заснавальніца народнага калектыву гумару і песні "Хмелеўскія валацугі". Паводле яе слоў, партрэты нехта раскідаў у траўні, але пошукі тых, хто ажыццявіў акцыю актывізаваліся толькі ў чэрвені.

"Ходзяць да ўсіх актыўных людзей, — кажа Дырман. — Я, натуральна, таго не рабіла, але вось завіталі і да мяне".

Жанчына кажа, што ў яе забралі тэлефон, вокладку на пашпарт з "Пагоняй", бела-чырвоны парасон, кнігу Паўла Севярынца "Люблю Беларусь". У тэлефоне яе дачкі знайшлі фота, на якой Наталля Дырман стаіць з бела-чырвоным парасонам, а побач знаходзяцца людзі з БЧБ-сцягам. У выніку склалі пратакол за "пікет". Наталлю затрымалі на 72 гадзіны, але пасля адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.