У Заслаўскім раёне праваахоўнікі лавілі паслядоўніка Менцюка

Паслядоўніка Рамана Менцюка, які ў сакавіку на аўтамабілі тараніў "жывы шчыт" каля Мінску, лавілі праваахоўнікі ў Заслаўскім раёне.  Як паведамляе тэлеканал ОНТ, мужчына, які толькі выйшаў з-за кратаў, вельмі спяшаўся дахаты і вырашыў скрасці аўтамабіль. Пагражаючы нажом, ён забраў машыну ў таксіста. Аднак пацярпелы паведаміў пра напад у міліцыю, быў уведзены план "Перахоп".

А тым часам злачынца накіраваў машыну на вялізнай хуткасці ў бок сталіцы. Яго пераследаваў патруль Дэпартамента аховы. У выніку мужчына не саўладаў з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і "зрэзаў" дрэва.

П'яны кіроўца застаўся жывы. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі