У закусачнай у Бараўлянах знайшлі прадукты, пратэрмінаваныя на 10 месяцаў

Міністэрства гандлю з 6 лютага прыпыніла дзейнасць закусачнай "Ачаг-Драйв" у Мінскім раёне каля вёскі Бараўляны.

Як піша tut.by, праверка выявіла, што для падрыхтоўкі гарачых страваў у закусачнай выкарыстоўвалі тавары з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці ад 3 да 10 месяцаў. Акпамя таго, праверка выявіла, што ў закусачнай не выконваецца асартыментны пералік, наведнікам не паведамляюць пра тып і клас аб'екта харчавання, ёсць і іншыя парушэнні.
 
На навядзенне парадку адведзена 10 дзён.

Нагадаем, што ад пачатку года Мінгандлю ўжо прыпыняла дзейнасць двух рэстаранаў хуткага абслугоўвання "Гудзіс", шэсць аб'ектаў хуткага харчавання "Хутка-смачна", 17 гандлёвых аб'ектаў "Саюздруку".

“Любую краму можна зачыніць. Гэта я вам як былы эканаміст кажу”

Фота — Мінгандлю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі