У закрытым судзе над Статкевічам, Ціханоўскім, Лосікам перапынак на два тыдні

У закрытым судзе над Статкевічам, Ціханоўскім, Лосікам перапынак на два тыдні

У закрытым судзе над групай палітвязняў, які праходзіць у гомельскім СІЗА № 3, аб'яўлены перапынак на два тыдні. Пра гэта паведаміла ў Facebook жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Яна мяркуе, што рыхтуюцца спрэчкі бакоў і да канца лістапада можа быць агучаны прысуд.

Суд пачаўся 24 чэрвеня. Судзяць блогераў Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Цыгановіча, Ігара Лосіка, аператара Арцёма Сакава, мадэратара сацсетак Дзмітрыя Папова, палітыка Мікалая Статкевіча. Той жа Ціханоўскі за кратамі з 29 траўня 2020 года. Сярод абвінавачванняў — "масавыя беспарадкі", "распальванне сацыяльнай варожасці". Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У закрытым судзе над Статкевічам, Ціханоўскім, Лосікам перапынак на два тыдні
Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі