У Японіі памёр самы стары мужчына ў свеце

У Японіі памёр самы пажылы мужчына планеты Сакар’я Мома. Яму было 112 гадоў. Прычынай смерці стала хранічная нырачная недастатковасць.

Мома нарадзіўся 5 лютага 1903 года. У якасці найстарэйшага мужчыны на Зямлі ён быў прызнаны экспертамі Кнігі рэкордаў Гінеса ў мінулым годзе. Працаваў у сярэдняй школе настаўнікам хіміі, затым быў дырэктарам школ у прэфектурах Фукусіма і Сайтама.

У 1928 годзе ён ажаніўся, у шлюбе нарадзіліся пяць дзяцей. 5 лютага Мома адзначыў свой 112-ы дзень нараджэння ў медыцынскай установе Токіо, дзе знаходзіўся пад наглядам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі