У выніку ўдараў па Белгарадзе загінулі 22 чалавекі — Крэмль

Белгарад

Белгарад / Go31

Дваццаць два чалавекі загінулі ў выніку ўдару па расійскім Белгарадзе, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. З іх трое — дзеці.

“Яшчэ 110 чалавек атрымалі параненні, з іх 17 — дзеці”, — сказаў Гладкоў.

Паводле слоў расійскіх службоўцаў, Украіна за апошнія 24 гадзіны нанесла серыю смяротных удараў па аб'ектах на паўднёвым захадзе Расіі.

Крыніца ва ўкраінскіх службах бяспекі пацвердзіла BBC, што Кіеў выпусціў 70 беспілотнікаў па расійскіх вайсковых аб'ектах, і звінаваціў расійскую СПА ў паданні аскепкаў у Белгарадзе.

Гэта адзін з самых смяротных удараў па Расіі за час вайны. Раней Масква неаднаразовае вінаваціла Украіну ва ўдарах дронамі па яе тэрыторыі, але Украіна не брала на сябе адказнасці за гэтыя дзеянні.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, учорашнія напады рушылі ўслед за ўдарамі Расіі па ўкраінскіх гарадах у пятніцу. У выніку тых удараў загінула 39 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі