У выхадныя спякота крыху адступіць, абяцаюць дажджы

Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты чарговы тэмпературны рэкорд / БЕЛТА​
Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты чарговы тэмпературны рэкорд / БЕЛТА​

У суботу спякота крыху спадзе, абяцаюць сіноптыкі. На тэрыторыю краіны прыйдуць больш прахалодныя паветраныя масы, будзе воблачна з праясненнямі. Чакаюцца нават кароткачасовыя дажджы і навальніцы.   

"Удзень у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град", — кажуць сіноптыкі.

Тэмпература паветра пры гэтым днём будзе + 21..+ 28°С. Толькі на паўднёвым усходзе краіны будзе гарачэй — да + 29..+34°С.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы абяцаюць і ў нядзелю. Тэмпература паветра пры гэтым будзе днём +21..+27°С і да + 31°С на паўднёвым усходзе краіны.

Аднак заўтра Беларусі трэба будзе перажыць яшчэ адзін анамальна гарачы дзень. У пятніцу надвор'е па-ранейшаму будзе вызначаць вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса. Паветра днём прагрэецца да +35..+ 36°С. Днём магчымы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, а ў асобных раёнах і град. 

Напярэдадні ў Беларусі быў пабіты новы тэмпературны рэкорд чэрвеня. У сераду на метэастанцыі "Кастрычнік" у Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 37,1 градуса цяпла. А днём раней там жа быў перакрыты максімум месяца, які трымаўся з 1964 года — + 35,9.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі