Вы тут

У Беларусі новы тэмпературны рэкорд чэрвеня

У спякотныя дні адзін ратунак — вада /З архіву Еўрарадыё

У Беларусі новы тэмпературны рэкорд чэрвеня. У сераду на метэастанцыі "Акцябр" у Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 37,1 градуса цяпла. 22 чэрвеня там жа быў перакрыты максімум месяца, які трымаўся з 1964 года — +35,9, перадае БелаПАН.

Яшчэ ў сямі гарадах тэмпература паветра дасягнула альбо перавысіла 36 градусаў цяпла: у Лельчыцах, Магілёве, Васілевічах, Брагіне, Жыткавічах, Гомелі і Жлобіне.

Вельмі спякотнае надвор'я ў нашай краіне захаваецца да суботы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.