У Вялікабрытаніі скончыў жыццё самагубствам вакаліст The Prodigy Кіт Флінт

У Вялікабрытаніі скончыў жыццё самагубствам вакаліст The Prodigy Кіт Флінт

У Вялікабрытаніі памёр вакаліст The Prodigy Кіт Флінт. Яго знайшлі мёртвым раніцай 4 сакавіка ў яго доме ў графстве Эсекс, інфармуе Sun. Флінту было 49 гадоў. Адзначаецца, што паліцыя не лічыць смерць музыкі падазронай. Аднак музыкі гурта паведамілі ў Instagram пра суіцыд.

Брытанскі гурт The Prodigy стварыўся ў 1990-м. Кіт Флінт быў у ім спачатку проста танцорам, толькі праз некалькі гадоў ён стаў вакалістам, тварам гурта.

Кіт Флінт неаднаразова выступаў у Беларусі. У кастрычніку 2009-га выступ адбыўся на мінскім стадыёне "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі