У Вялікабрытаніі памерла жанчына, якая атруцілася газам "Навічок"

У Вялікабрытаніі памерла жанчына, якая атруцілася газам "Навічок"

У Вялікабрытаніі памерла жанчына, якая атруцілася нервова-паралітычным газам "Навічок". Дон Стэрджэс было 44 гады. Яе сябар 45-гадовы Чарльз Роўлі знаходзіцца ў крытычным стане, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Стэрджэс шпіталізавалі 30 чэрвеня ў горадзе Эймсберы недалёка ад Солсберы, у якім сёлета атруцілі экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію (іх, а таксама паліцэйскага Ніка Бэйлі, выратавалі і ўжо выпісалі з бальніцы). Выратаваць ёй жыццё не ўдалося. Паліцыя распачала крымінальную справу аб забойстве. Яна не лічыць другое атручванне "Навічком" мэтанакіраваным замахам. Мяркуецца, што Дон Стэрджэс і Чарльз Роўлі трапілі пад уздзеянне нервова-паралітычнага газу пасля таго, як выпадкова ўзялі ў рукі нейкі заражаны прадмет (яны наведвалі Солсберы). Для следства важна, высветліць, што гэта было.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што яе абурыла і ўзрушыла смерць Дон Стэрджэс. Яна нагадала, што ў жанчыны засталіся трое дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі