Вы тут

У візавых цэнтрах больш не будуць рабіць ПЛР-тэсты для выезду за мяжу

Мінздароўя забараніла візавым цэнтрам праводзіць ПЛР-тэсты / t.me/minzdravbelarus

У візавых цэнтрах больш не будуць рабіць ПЛР-тэсты для выезду за мяжу, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 

У ведамстве кажуць, што да іх было шмат зваротаў грамадзян, якія наракалі на завышаныя цэны на ПЛР-даследаванні ў візавых цэнтрах-пасярэдніках.

Цяпер тэсты на COVID-19 будуць рабіць толькі ў арганізацыях аховы здароўя. Абноўлены спіс такіх устаноў з'явіцца на афіцыйным сайце Мінздароўя бліжэйшымі днямі.

У ведамстве падкрэсліваюць, што яны запатрабавалі ў візавых цэнтрах спісы зарэгістраваных на 24 траўня грамадзян, каб урэгуляваць пытанне з імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.