У Вільні распавялі пра заданне, якое меў літовец ад беларускіх спецслужб

10 лістапада ў Генпракуратуры Літвы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная грамадзяніну Літвы, падазраванаму ў шпіянажы на карысць іншай краіны. Пра гучную справу распавялі генеральны дарэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Гедымінас Грын і намеснік генпракурора Дарус Раўлушайціс.

Было заяўлена, што "абвінавачанні ў шпіянажы былі выстаўленыя грамадзяніну Літвы, якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі, на заданне беларускіх спецслужб". Вядзецца яшчэ адно падобнае расследаванне, падазраваныя ў шпіянажы затрыманыя.

Паводле слоў Гедымінаса Грына, контрвыведчая аперацыя была "дастаткова складанай" і працягвалася тры гады. Адзін з двух затрыманых працаваў у кампаніі Oro navigacija, звязанай з кіраваннем палётамі. Ён — жыхар Вільні. Затрымалі гэтага чалавека прыкладна год таму. Яго і іншага затрыманага (на карысць якой краіны ён шпіёніў, не паведамляецца) цікавіла інфармацыя як пра грамадзянскую, так і пра ваенную авіяцыю.

Паводле звестак Генпракуратуры Літвы, літовец у сваім кабінеце фатаграфаваў пераважна дакументы, якія перадаваў у Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генштаба Узброеных Сіл Беларусі. Літоўскі бок дапускае, што гэтымі матэрыяламі магла карыстацца і Расія, паколькі ў кантэксце разведкі "Беларусь і Расія — краіны-саюзнікі", інфармуе Delfi.

У КДБ Беларусі гэтую інфармацыю не каментуюць, паведамляе РІА "Новости".

Фота — Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі