“Так” — Коўл адказаў, ці можна спадзявацца на вызваленне палітвязняў у бліжэйшай будучыні

Джон Коўл

Джон Коўл / "Позірк"

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША у перамовах з Беларуссю Джон Коўл адказаў у X сястры палітвязня Іллю Верамеева, Яне Кавалёвай. Яны спытала: “Паважаны спадар Коўл, ці можам мы спадзявацца на вызваленне палітычных вязняў у бліжэйшы час?”

Коўл адказаў лаканічна: “Так”. 

Апошні раз спецпасланнік Джон Коўл быў у Беларусі 19 сакавіка. Тады, у выніку перамоваў, з беларускіх турмаў былі вызваленыя 250 асобаў, а 15 з іх — былі вывезеныя ў Літву. 

За гэта ЗША знялі санкцыі з “Белінвестбанка”, Банка развіця і Міністэрства фінансаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.