Тры чалавекі загінулі ва Украіне ў выніку начных расійскіх атак
Ліквідацыя пажара ў Кіеве / ДСНС Украіны
У ноч на 16 жніўня тры чалавекі загінула ў выніку масіраванай расійскай атакі: двое ў Крывым Розе (там жа 14 людзей пацярпела) і адзін у Сумах.
Таксама пад ударамі апынуліся Кіеў, дзе былі параненыя шёсць чалавек, і Крамянчук. Там мэтамі сталі нежылыя забудовы Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага.
— Экстраныя службы працуюць на месцах ранішніх і начных расійскіх удараў. У Кіеве аператыўна ліквідавалі пажары, зараз працягваюцца аварыйныя работы.
Прэзідэнт Украіны нагадаў, што на працягу гэтага тыдня 13 абласцей былі пад ударамі.
— Вораг выпусціў па нашых гарадах і грамадах больш за 1550 ударных дронаў, амаль 1560 авіябомбаў і 62 ракеты. Сярод іх большасць — балістыка розных тыпаў.
У той жа час, Мінабароны Расіі заявіла, што ў Кіеве былі ўражаныя прадпрыемствы ВПК, у тым ліку аб'ект кампаніі Fire Point, дзе выраблялі камплектуючыя для ракет "Фламінга". Мэтай удару па Крывым Розе Масква назвала металургічны камбінат.