У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Грузіяй

А 12-й гадзіне дня 9 жніўня каля амбасады Расіі ў Літве прайшоў пікет супраць расійскай інтэрвенцыі. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках грузінскія, літоўскія і беларускія сцягі, а таксама плакаты і расцяжкі з лозунгамі "Спынім расійскую агрэсію!", "Belarus with Georgia! Russians, go home!", "No war!", "Russia is not peacekeeper but piecekeeper" і іншыя. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі грузінскай дыяспары, літоўская моладзь, высокапастаўленыя палітыкі, а таксама беларусы - актывісты руху "Бунт".

Пасля завяршэння пікету ўдзельнікі накіраваліся да амбасады Грузіі. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Грузіі ў Літве Георгій Кердзікашвілі выказаў вялікую ўдзячнасць усім, хто прыйшоў падтрымаць грузінскі народ. Ён заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы Грузіі ў "інфармацыйнай вайне" супраць расейскага агрэсара: ладзіць акцыі падтрымкі ў сваіх гарадах, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю аб ваенным канфлікце на форумах і ў livejournal.

БУНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі