У Вілейскім раёне ўвекавечылі памяць ахвяраў сталінізму

Сёння ў Вілейскім раёне адбылося ўвекавечанне памяці ахвяраў сталінізму.
У мерапрыемствах бралі ўдзел прыкладна 40 чалавек, у тым ліку мясцовыя грамадскія актывісты і дэлегацыя з Мінска, у якую ўвайшлі прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінізму.

Першая акцыя адбылася ў лесе на беразе Вілейскага вадасховішча ў наваколлях вёскі Касута. Тут устаноўлены помнік па праекце мясцовага мастака Барыса Цітовіча.

Другая акцыя адбылася на новых могілках Вілейкі каля мемарыяла, які ўяўляе сабою вялікі прыродны валун з тэкстам, што распавядае аб трагедыі зняволеных вілейскай турмы, і крыжам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі