Вы тут

У Віцебску звальняюць вядомага рэаніматолага Уладзіміра Мартава

Уладзімір Мартаў / telegra.ph

У Віцебску не хочуць працягваць кантракт з загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі бальніцы хуткай меддапамогі Уладзімірам Мартавым, паведамляе ТГ-канал "Белыя халаты. News".

Мартаў працуе ў галоўнай "каранавіруснай" лякарні Віцебска. Ён неаднаразова шчыра выказваўся пра сітуацыю ў краіне. Ён расказваў, як дзяржава кінула медыкаў сам-насам падчас першай хвалі COVID-19. Расказваў, што дапамогу медыкі атрымлівалі амаль толькі ад валанцёраў. Крытыкаваў дзяржава за тое, што грошы на медыцыну вылучаюцца паводле астатачнага прынцыпу. "У кожным разе, на бронекамізэлькі грошай пойдзе больш, чым на бальніцы", — казаў доктар у адным са сваіх інтэрв'ю.

У жніўні 2020-га Мартаў выступіў з адкрытым лістом, у якім выказаўся пра гвалт з боку сілавікоў і сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Уладзіміру Мартаву не працягнуць кантракт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.