У Віцебску за адмову ўсталяваць лічыльнік адключаюць ваду

Радыкальную меру ўжываюць да тых, хто адмаўляецца ці ўхіляецца ад усталявання лічыльнікаў вады, на віцебскім прадпрыемстве “Вадаканал”. Людзям проста адключаюць ваду.  За дзень брыгада аб’язджае каля дзясятка кватэр і прыватных дамоў. Спецыялісты “Вадаканала” кажуць, што літаральна на другі-трэці дзень пасля адключэння грамадзяне прыбягаюць з заявамі на ўсталяванне лічыльнікаў. На сённяшні дзень у Віцебску лічыльнікамі абсталявана каля 85% кватэр.

Як нам стала вядома, гэткім жа чынам прымушаюць усталёўваць лічыльнікі грамадзян у Гомелі і іншых гарадах краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі