У Віцебску ўручаць абласную прэмію імя Ўладзіміра Караткевіча

Уручэнне абласной прэміі імя Ўладзіміра Караткевіча аднавілася ў Віцебску пасля чатырохгадовага перапынку. Узнагароджанне лаўрэатаў прэміі па традыцыі адбудзецца 26 лістапада, у дзень нараджэння вядомага беларускага пісьменніка.  Сёлета лаўрэатамі прэміі ў намінацыі "Проза" сталі Фёдар Палачанін за кнігу "Голас сумлення", Генадзь Пацыенка за "Выбух душы" і Барыс Беляжэнка, які напісаў "Сны і дарогі" і "Чарадзейны млын". У намінацыі "Паэзія" адзначаная аўтарка зборнікаў вершаў "Жменька лета" і "Апошняя квадра" Надзея Салодкая. Намінацыя "За прапаганду жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча" засталася сёлета без лаўрэатаў — не знайшлося вартых.

Абласная прэмія імя Ўладзіміра Караткевіча была заснаваная ў 1999 годзе. З 2004 года па розных прычынах яна не ўручалася. Сёлета рашэннем Віцебскага аблвыканкама яна была адноўленая са зменай намінацый. Так, замест "За дасягненні ў галіне літаратуры" з'явіліся "Проза" і "Паэзія", трэцяя намінацыя — "За прапаганду жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча" — засталася нязменнай. Акрамя таго, зараз прэмія будзе ўручацца раз у два гады.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі