У Віцебску таварны цягнік сутыкнуўся з “маршруткай”

Сёння раніцай у Віцебску таварны цягнік сутыкнуўся з маршрутным мікрааўтобусам. Здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе недалёка ад пасёлка Тарны.

Паколькі пасажыраў у маршрутным таксі не было, абышлося без ахвяраў. Як распавялі відавочцы здарэння, кіроўца таксі перасякаў чыгуначны пераезд на чырвонае святло семафора. Пасля сутыкнення з цягніком мікрааўтобус адкінула ад пераезду амаль на 15 метраў.

Прыкладна праз пяць хвілін на месца здарэння прыехалі ратавальнікі. Да гэтага часу кіроўца самастойна пакінуў машыну. Ён атрымаў страсенне мазгоў. Пашкоджанні атрымаў і цеплавоз таварнага саставу. Рух цераз пераезд удалося аднавіць толькі праз паўтары гадзіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі