Вы тут

У Віцебску п'яны кіроўца, уцякаючы ад ДАІ, заехаў на аўтамабілі ў жылы дом

На месцы здарэння / vk.com/uvd_vitebsk

У Віцебску п'яны кіроўца заехаў на аўтамабілі Audi А6 у аднапавярховы жылы дом. Як паведамляе тэлеграм-канал @uvd_vitebsk, здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 19 ліпеня. Даішнікі паспрабавалі спыніць легкавік, але кіроўца толькі павялічыў хуткасць. На вялікай хуткасці машына і прабіла цагляную сцяну дома.

І кіроўца, і яго дзве пасажыркі з месца здарэння паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманы. Ад праходжання медасведчання яны адмовіліся. У дачыненні 22-гадовага кіроўцы склалі некалькі пратаколаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.