У Віцебску прыбіраюць савецкую сімволіку

Сёння на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў - сярпа і молата. Гэтае “ўпрыгожанне” прастаяла ў цэнтры гораду не адно дзесяцігоддзе. Працоўныя спачатку знялі і вывезлі выяву рабоча-сялянскай еднасці, а потым пры дапамозе бензапілы і аўтагену дэмантавалі каркас стэлы.

Па неафіцыйнай інфармацыі, на месцы стэлы Віцебская епархія плануе ўсталяваць памятны крыж пра зруйнаваны Свята-Мікалаеўскі сабор. Праект шасціканцовага крыжа на пастаменце ўжо выканалі дызайнеры адной з вядомых віцебскіх фірмаў.

Народныя навіны Віцебску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі