У Віцебску пройдзе эканамічны форум для прадпрымальнікаў

Дэлегацыі з Расіі, Польшчы і Швецыі возьмуць удзел у 2-м Міжнародным эканамічным форуме для кіраўнікоў і спецыялістаў прыватных прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў "Твой бізнес".

Мерапрыемства адбудзецца 29 кастрычніка ў Віцебску, перадае
Інтэрфакс-Захад”.

Форум арганізоўваецца пры падтрымцы беларускіх
саюзаў прадпрымальнікаў.

Яго асноўнымі мэтамі з'яўляюцца, па-першае,
прыцягненне інвестыцый у Віцебскую вобласць, а па-другое, інфармаванне
ўдзельнікаў аб сучасных методыках маркетынгу і менеджменту, зносіны і
абмен досведам паміж беларускімі і замежнымі бізнесменамі.