Вы тут

У Віцебску невядомы падпаліў цэнтр сучаснага мастацтва

Фота: mchs.gov.by

Апоўначы 20 снежня віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у музеі "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва", паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі былі на месцы здарэння ўжо праз дзве хвіліны пасля выкліку. Яны заўважылі задымленне ў дапаможным памяшканні музея. На момант пажару ў будынку быў захавальнік фондаў.

Пажар ратавальнікам удалося ліквідаваць за пяць хвілінаў. Агонь пашкодзіў маёмасць, ад яго закураныя сцены і столь.

Захавальнік фондаў распавёў, што ў музей забраўся невядомы мужчына, які ўчыніў падпал. Прычына пажару высвятляецца.