У Віцебску маладыя будуць пачынаць сямейнае жыцце у дзіцячым доме

Стварыць новую традыцыю, звязаную з рэгістрацыяй шлюбу, вырашыла віцебская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Кіраўнічка арганізацыі Галіна Жаланавахоча ўвесці традыцыю дарыць маладажонам цацкі замест кветак для таго, каб адразу пасля ЗАГСа яны адвезлі тыя цацкі ў падарунак у дзіцячыя дамы. Першая такая акцыя запланаваная на дзень св.Валянціна, а потым прымяркоўваць да святаў дат – Новага года, Дня маці ды інш.  Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа цяпер адбіраюць пары, якія запачаткуюць новую традыцыю. Паводле Галіны Жаланавай, дзеткі з дзіцячага дома пасля такіх візітаў павінны зразумець, што сям’я – гэта добра і прыгожа, а маладыя, на самым пачатку сямейнага жыцця наведваўшы дзіцячы дом, задумаюцца аб сямейных каштоўнасцях. Па якіх крытэрыях будзе адбірацца першая пара маладажонаў, якія замест кветак атрымаюць ад сваіх гасцей цацкі для дабрачыннай акцыі, пакуль не паведамлялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі