У Віцебску аднавілі працу чатыры крамы сеткі "Родная сторона"

16 студзеня аднаўляецца дзейнасць чатырох віцебскіх крам гандлёвай сеткі "Родная сторона", інфармуе БЕЛТА. Палова віцебскіх крамаў гэтай гандлёвай сеткі прыпынілі сваю дзейнасць 7 студзеня пасля пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі. Праверка выявіла, што ў гэтых крамах не выконваўся асартыментны пералік, а таксама прадаваліся тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Агулам было выяўлена 52 найменні пратэрмінаванай кулінарнай прадукцыі, каўбасных і кандытарскіх вырабаў на суму 8,5 млн рублёў.


Кіраўніца гандлёвай інспецыі па Віцебскай вобласці Іна Бялько адзначае, што гэтыя парушэнні былі сістэматычнымі. Дзве праверкі крамаў адбыліся ў ліпені і верасні 2014 года і яшчэ адзін маніторынг — у лістападзе.

Фота — rd.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі