У віцебскім заапарку глухіх дзяцей будуць вучыць слухаць

У віцебскім заапарку плануюць правесці шэраг заняткаў для дзяцей з парушэннямі слыху. Падрабязнасці даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

“Пэўны час у заапарку ўжо займаюцца заатэрапіяй з невідушчымі і дзеткамі, што хварэюць на аўтызм. Паводле намесніка дырэктара Жанеты Качаноўскай, адмысловай методыкі па аднаўленні слыху з дапамогай жывёл не існуе. Што і як рабіць, супрацоўнікі заапарку вырашаюць інтуітыўна.

"Лекарамі" для глухіх дзяцей павінны стаць перш за ўсё "звонкія" жывёлы накшталт пеўня, льва і папугая. Таксама задзейнічаюць пітона, які не мае органаў слыху, але здольны арыентавацца з дапамогай пачуцця дотыку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі