У віцебскай краме выбухнула бутэлька, шпіталізаваныя дзве жанчыны

Дзве жанчыны шпіталізаваныя ў Віцебску з хімічнымі апёкамі твараў. Адна з іх — загадчыца крамы "Ганна" мясцовай бройлернай птушкафабрыкі, другая — прадавачка.
Паводле папярэдніх звестак, у падсобным памяшканні жанчыны пералівалі з пластыкавай бутэлькі ў іншую ёмістасць дэзынфіцыруючы сродак "Крыадэз". Раптам бутэлька з "Крыадэзам", які з'яўляецца кіслотнай вадкасцю, выбухнула і пашкодзіла жанчынам твары.

Як паведамілі у абласным МНС, выратавальнікі не праводзілі ніякіх адмысловых аперацый, дастаткова аказалася толькі праветрыць памяшканне крамы.