У Ваўкавыску за падпіску на "экстрэмістаў" затрымалі доктара санаторыя

РАУС у Ваўкавыску

РАУС у Ваўкавыску / wikimapia.org

Сілавікі паведамляюць пра новыя затрыманні ў Ваўкавыску. Публікуюць дадзеныя чатырох чалавек — трох мужчын і адной жанчыны. Сярод затрыманых — супрацоўнікі прадпрыемства "Беллакт" і намеснік галоўнага доктара санаторыя "Пралеска". Ён кажа, што быў затрыманы за распаўсюд у сацсетках "экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзеле ў чат-боце плана "Перамога". Яшчэ адзін мужчына кажа, што падтрымліваў Украіну. Астатнія двое "прызнаюцца", што апынуліся ў міліцыі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Нагадаем, што напярэдадні сілавікі ўжо паведамлялі аб затрыманні ў Ваўкавыску групы людзей. Падстава тая ж — распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. 

Як раней адзначалі праваабаронцы "Вясны", актыўнасць сілавікоў у гэтым рэгіёне звязаная з нядаўнім інцыдэнтам. Падчас аднаго з побытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі падмацаванне з Мінска і Гродна, пачалася "зачыстка".

В Волковыске за подписку на "экстремистов" задержали замглавврача санатория
Затрыманыя ў Ваўкавыску / тэлеграм-канал сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі